25 снежня 2024, Серада, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямейная акцыя за беларускую школу (Фота)

42

Прафесар Алесь Астроўскі, яго жонка Аксана і іх дзеці 2 верасня выйшлі на плошчу Леніна ў Гародні, разгарнуўшы плакаты тэкстам да вокнаў гарвыканкама.

Дзеці, Янка і Света, трымалі плакат «Хочам вучыцца па-беларуску», а сам Астроўскі - «Этнацыд - ціхае забойства народу». Да іх таксама далучыўся журналіст Уладзімір Хільмановіч, які паведамляў: «У Гародні ў школах няма ніводнага беларускага класа! У якой краіне мы жывем?».

Алесь Астроўскі растлумачыў, што яны напісалі заяву ў 32-ю школу, каб дачка Света вучылася ў першым класе на беларускай мове. Аднак заява была праігнараваная, таму сям'я Астроўскіх выйшла пратэставаць. Сама Света сказала: «Я люблю беларускую мову і хачу на ёй вучыцца».

Як паведамляе «Радыё Свабода», прафесара Гарадзенскага медыцынскага універсітэта Алеся Астроўскага і журналіста Уладзіміра Хільмановіча, якія пікетавалі перад Гарадзенскім гарвыканкамам, міліцыянты адвезлі ў пастарунак міліцыі на вуліцы Гараднічанскай. Там у іх узялі тлумачэнні і склалі пратакол канфіскацыі плакатаў. Затым, асобна, у аддзяленне даставілі жонку Астроўскага Аксану з дзецьмі - Светай, Янкам і Васілём, якому два гады.

Паводле словаў Аксаны Астроўскай, міліцыянт задаваў пытанні: хто быў ініцыятарам пікету, хто пісаў плакаты, з якой нагоды яны выйшлі на плошчу Леніна? Яна, у сваю чаргу, запатрабавала, каб паказанні запісвалі на беларускай мове, міліцыянт пагадзіўся.

Алесь Астроўскі адзначае, што спачатку іх запрасілі ў гарвыканкам да намесніка старшыні Ірыны Сенчанкавай, і размова адбылася ў канструктыўным рэчышчы - пра магчымасць адкрыцця аднаго першага класа з беларускай мовай навучання. Праўда, ён сказаў, што калі гэта не будзе выканана, ён забярэ дачку са школы і будзе наймаць рэпетытараў. Яго тым больш здзівіла, што пасля такой размовы іх чакалі пяць міліцыянтаў.

Астроўскі кажа, што міліцыянт пытаўся: чаму яны не падалі заяву на пікет за 15 дзён? Але ў бацькоў была надзея, што іх дачцэ Святлане забяспечаць навучанне на беларускай мове. Аднак 1 верасня яны пераканаліся, што надзеі былі марныя. Паводле яго словаў, міліцыянт сказаў: вы парушылі закон і вам могуць даслаць позву ў суд.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках