24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці будуць звольненыя амаль 100 кандуктараў аўтобусаў

29

Некаторыя зніклі з грашыма, зараз іх шукае міліцыя.

Амаль 100 кандуктараў аўтобусаў будуць звольненыя ў Берасці. Гэтую інфармацыю «Еўрарадыё» пацвердзіў выканаўца абавязкаў дырэктара аўтобуснага парка Васіль Наўцэвіч:

«Так, звольнім. Горад ставіць нам задачу выконваць транспартныя перавозкі. Мы яе выконваем. Але мы не ставім за мэту барацьбу з беспрацоўем, ці з «зайцамі». «Зайцы» былі і будуць заўсёды. Трэба, каб было выгадна. Так, кандуктары падвысілі даходную частку. Але ж ім трэба плаціць зарплату. Ды і кантынгент там... Знікалі з грашыма, сёння ёсць у вышуку... У выніку баланс адмоўны. Маем жа па горадзе стратаў на 700 мільёнаў за 7 месяцаў. Значыць, трэба неяк эканоміць. Пакінем тых, хто перадпенсійнага ўзросту, і на тых маршрутах, дзе выгодна».

Па словах Наўцэвіча, каб застацца на працы, кандуктар павінен здаць за месяц чатыры мільёны рублёў. Адзначым, што ў аўтапарку каля 200 кандуктараў. У хуткім часе будзе скарочана каля сарака адсоткаў, сказаў Васіль Наўцэвіч.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках