23 лiстапада 2024, Субота, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў і Назарбаеў абмяркуюць Мытны саюз без Лукашэнкі

19

На сустрэчу ў Казахстане беларускага кіраўніка не паклікалі.

Супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, у энергетыцы, праблематыка Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы стануць тэмамі візіту прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Мядзведзева ў казахстанскі Усць-Каменагорск, які мае адбыцца 6-7 верасня, дзе ён правядзе перамовы з Нурсултанам Назарбаевым, паведамляе РІА Навіны.

«Будзе абмяркоўвацца супрацоўніцтва ў касмічнай галіне, у сферы энергетыкі, у атамнай сферы, а таксама ВТС, праблематыка СНД, Мытнага саюза, у тым ліку практыка сумеснага кантролю на знешняй мяжы МС, узаемадзеянне ў АДКБ, ШАС, пытанні, звязаныя са старшынствам Казахстана ў АБСЕ, каспійская тэматыка», - паведаміў памочнік кіраўніка расейскай дзяржавы Сяргей Прыходзька.

«Цяперашні працоўны візіт Мядзведзева ў Казахстан стане ўжо восьмай па ліку сустрэчай прэзідэнтаў дзвюх краінаў сёлета», - нагадаў ён.

Як адзначае АФН, Лукашэнка тым часам будзе ў Менску ўважліва сачыць за тым, каб беларускія «дэпутаты» ў патрэбным рэчышчы правялі першае чытанне праекта бюджэту-2011 і спадарожных дакументаў, а таксама ў выпадку чаго былі гатовыя без затрымак і лішніх пытанняў даць старт выбарчай кампаніі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках