23 снежня 2024, панядзелак, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлане Калінкінай пагражаюць

34

Журналістка звязвае пагрозы з тым, што яна апублікавала артыкул пра смерць Алега Бябеніна.

Шэф-рэдактар «Народнай волі» атрымала ананімны ліст з пагрозамі. Раней Калінкіна апублікавала артыкул, дзе выказала свае версіі смерці заснавальніка і кіраўніка сайта charter97.org Алега Бябеніна.

«Калінкіна - прадажная паскудніца. Гавары праўду пра сябе. Жыві і бойся. Пачалося паляванне на здраднікаў. Яшчэ адзін артыкул, і табе п...ц».

Тэкст пагрозаў надрукаваны на паштоўцы кампаніі «Гавары праўду». Калінкіна заявіла, што лічыць гэты ліст доказам таго, што нейкім сілам трэба нагнятаць атмасферу страху ў Беларусі, перадае «Радыё Свабода».

Калінкіна звязвае гэтыя пагрозы з тым, што яна апублікавала артыкул пра смерць Алега Бябеніна.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках