23 снежня 2024, панядзелак, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску развіталіся з Алегам Бебеніным (Відэа, фота)

96
У Менску развіталіся з Алегам Бебеніным (Відэа, фота)

Сотні менчукоў прыйшлі сёння развітацца з заснавальнікам і кіраўніком сайта charter97.org Алегам Бебеніным.

Грамадзянская паніхіда па журналісце адбылася на вуліцы Альшэўскага ў Менску.

Сярод тых, хто прыйшоў развітацца з Алегам Бебеніным, былі першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты краіны Андрэй Саннікаў, каардынатар Хартыі'97 Зміцер Бандарэнка, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, адзін з лідэраў Партыі Беларускага народнага фронту Віктар Івашкевіч, праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Таццяна Равяка, Валеры Шчукін, Алег Воўчак, кінарэжысёры Юры Хашчавацкі і Алег Дашкевіч, лідэр гурта «Крама» Ігар Варашкевіч, лідэр гурта «Нейра Дзюбель» Аляксандр Кулінковіч, кіраўнік творчай суполкі «Пагоня», мастак Алесь Марачкін, лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец, лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, былы кіраўнік карпункту тэлеканала НТВ у Беларусі Павал Селін, моладзевыя лідэры Зміцер Бародка, Яўген Афнагель, Павал Юхневіч, Артур Фінькевіч, Міхаіл Пашкевіч, Алесь Каліта, Максім Вінярскі, рэдактары і журналісты ўсіх незалежных СМІ Беларусі і простыя менчукі.

«Я ведаў Алега асабіста два гады, і заўсёды лічыў, што за такімі людзьмі як ён, нашая светлая і годная будучыня. Такое ўменне працаваць, веданне, спакой ... Я, перш за ўсё, выказваю сардэчныя спачуванні сваякам, для іх гэта жахлівая страта. І для Беларусі - гэтая такая страта, якую не аднавіць. Я спадзяюся, ў праваахоўных органаў ёсць свядомыя людзі, якія разбяруцца і раскажуць, што адбылося на самой справе», - адзначыў у інтэрв'ю сайту charter97.org Станіслаў Шушкевіч.

На месцы паніхіды сёння знаходзілася ўсё кіраўніцтва менскага АМАПа. Людзі ў цывільным знаходзіліся паўсюдна. Увогуле, як адзначаў шмат хто, сёння на вуліцах Менска дзяжурыла як ніколі шмат міліцыі.

Усе, хто прыйшоў развітацца з Алегам Бебеніным, прынеслі белыя і чырвоныя кветкі - колеры нацыянальнага сцяга Беларусі. Пахавалі Алега Бебеніна на Усходніх могілках Менска.

Нагадаем, што цела Алега Бебеніна было знойдзена павешаным 3 верасня на яго лецішчы пад Менскам. Праваахоўныя органы паспяшаліся паведаміць, што гэта самагубства. Аднак калегі журналіста паведамляюць, што смерць Алега Бебеніна выклікае шмат пытанняў. Судмедэксперты блытаюцца нават у даце надыходу смерці журналіста. Алег Бебенін не пакінуў пасля сябе ніякай запіскі. Ён быў поўны планаў. У журналіста засталіся жонка і двое сыноў. Ён быў асноўным чальцом каманды апазыцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Андрэй Саннікаў

Зміцер Бандарэнка

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках