«Дажынкі-2010» перанеслі
17- 7.09.2010, 16:29
Прычына пераносу даты свята заключаецца ў шматлікіх недаробках.
Свята працаўнікоў вёскі ў Лідзе перанесенае на тыдзень. «Дажынкі-2010» пройдуць з 24 па 26 верасня. Прычына пераносу даты свята заключаецца ў шматлікіх недаробках, хаця асноўныя аб'екты ўжо здадзены, піша блог s13.
Паводле непацверджанай інфармацыі новую дату «Дажынак» прапанаваў старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра.