25 снежня 2024, Серада, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы: Улады Беларусі павінны развеяць сумнівы ў смерці Бябеніна

Міністэрства замежных справаў Літвы 7 верасня заклікала Беларусь старанна расследаваць абставіны смерці журналіста Алега Бябеніна.

«МЗС Літвы назірае за сітуацыяй (...). Мы лічым, што ў інтарэсах самой улады Беларусі старанна даследаваць прычыны смерці Бябеніна, інфармаваць грамадства і развеяць магчымыя сумневы ў сувязі з абставінамі яго смерці», - кажацца ў афіцыйным каментары МЗС, падкрэсліваючы, што «абставіны смерці журналіста, заснавальніка апазіцыйнага сайта charter97.org, выклікалі неадназначную рэакцыю ў беларускім грамадстве».

Нагадаем, што цела заснавальніка і кіраўніка сайта charter97.org Алега Бябеніна было знойдзена павешаным 3 верасня на яго лецішчы пад Менскам. Праваахоўныя органы паспяшаліся паведаміць, што гэта самагубства. Аднак калегі журналіста паведамляюць, што смерць Алега Беябеніна выклікае шмат пытанняў. Судмедэксперты блытаюцца нават у даце надыходу смерці журналіста. Алег Бябенін не пакінуў пасля сябе ніякай запіскі. Ён быў поўны планаў. У журналіста засталіся жонка і двое сыноў. Ён быў асноўным чальцом каманды апазыцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках