26 снежня 2024, Чацвер, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шувалаў: Пазіцыя Менска па пошлінах на нафтапрадукты не мае прававых падставаў

9

Расейскія ўлады настойваюць на правільнасці сваёй пазіцыі.

Пазіцыя беларускага боку па спагнанні пошлінаў Расеяй на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў Беларусь, не мае прававых падставаў. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Шувалаў, які курыруе ва ўрадзе праблематыку Мытнага саюза, перадае «Газета.ру».

Эканамічны суд СНД у аўторак вырашыў даць Маскве і Менску адзін месяц для ўрэгулявання ў пазасудовым парадку пытання па пошлінах на нафтапрадукты. Такім чынам, суд задаволіў хадайніцтва расейскага боку, які настойвае на вырашэнні спрэчкі бакамі без прыцягнення суда.

«Мы і ад пачатку лічылі, што прававых падставаў для вырашэння справы на карысць Менска няма», - сказаў Шувалаў.

«Мы настойваем на правільнасці сваёй пазіцыі, грунтуючыся на тых міжнародных дамовах, якія падпісаныя пры фарміраванні Мытнага саюза», - дадаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках