26 снежня 2024, Чацвер, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

"Саўбелія" патлумачыла, навошта Лукашэнка скраў выбары

139

"Кампрамат", загад аб публікацыі якога "на працягу літаральна тыдня, можа быць, двух-трох дзён" узурпатар даў на прэс-канферэнцыі 20 снежня 2010 года, усё ж з'явіўся на старонках "Саўбеліі".

На складанне выкрываючага матэрыялу спатрэбілася 25 дзён.

У лепшых традыцыях 37-га года вінаватымі нежадання беларусаў выбіраць дыктатара на чарговы тэрмін названыя "замежныя аналітычныя цэнтры" і "ворагі народа" ўнутры краіны.

Колькасць зайздроснікаў "унікальнай і эфектыўнай беларускай мадэлі" зашкальвае, а галоўным інструментам расхіствання стабільнасці і квітнення названыя эфектыўнае кіраванне і стабільнасць, эканамічная інтэграцыя з еўрапейскімі палітычнымі працэсамі, энергетычная стабільнасць і ўсталяванне міжнацыянальных і асабістых адносінаў і, нарэшце, самае галоўнае - «развіццё дэмакратыі» . Менавіта гэтыя дэклараваныя пастулаты праграмы ЕЗ "Усходняе парнёрства" прадстаўляюць галоўную пагрозу, мяркуюць аўтары "кампрамату".

Па версіі ананімных удзельнікаў у пагонах, жорсткае збіццё кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева яшчэ да канца галасавання - гэта спроба зблытаць карты сусветнаму закуліссю ў асобе нямецкага кіраўніцтва, якое рукамі сваіх падручных (краіны Балтыі і Польшча) арганізавала новы «крыжовы паход» на Ўсход. А крывавы разгон шматтысячнай мірнай акцыі пратэсту беларусаў супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў - гэта «барацьба з беззаконнем і навядзенне парадку".

Інструментарый падрыву стабільнасці разнастайны: сустрэчы ў брусэльскіх кафэ з сапраўднымі шпіёнамі і несапраўднымі журналісткамі, валізкі грошай, сакрэтныя сцэнары, апублікаваныя ў «незалежных» СМІ, перамовы па Skype і «равучыя аплачаныя правакатары».

Артыкул у газеце адміністрацыі прэзідэнта напісаны ў характэрным мазаічным стылі, папулярным у Беларусі апошнія 16 гадоў. З поўным тэкстам можна азнаёміцца тут.

Напісаць каментар 139

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках