28 снежня 2024, Субота, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карэспандэнт «Радыё Рацыя» Гарэцкі з КДБ не вярнуўся

5

17 студзеня блізу паўдня супрацоўнікі КДБ затрымалі карэспандэнта «Радыё Рацыя» Барыса Гарэцкага.

Да гэтага часу невядома, дзе знаходзіцца журналіст Гарэцкі, паведамляе Радыё Свабода.

Барыса Гарэцкага затрымалі ў часе выкананьня рэдакцыйнага заданьня — журналіст запісваў сваякоў вязьняў ізалятару КДБ непадалёк ад будынку гэтага ведамства на вуліцы Камсамольскай.

Спачатку Гарэцкага запрасілі ў КДБ для праверкі дакумэнтаў. Гэта было аб 11:30. У 12:55 Барыс Гарэцкі выйшаў на сувязь з калегамі і паведаміў, што яго «вывезьлі з будынку КДБ у невядомым кірунку». З таго часу мінула 8 гадзінаў, але сувязі з Гарэцкім не было, і дакладна ніхто ня ведае, дзе ён.

Кіраўнік «Радыё Рацыя» ў Беластоку Яўген Вапа сказаў, што ў прымальні КДБ нічога ня кажуць пра месца знаходжаньня карэспандэнта Гарэцкага.

«Кажуць толькі, што цягам сутак могуць даць нейкую інфармацыю. Мы таксама зьвярнуліся зь лістом у КДБ, каб нам патлумачылі прычыны затрыманьня Барыса Гарэцкага. Таксама ўвесь час звонім у розныя іншыя месцы, каб даведацца, што зь ім, але, на жаль, безвынікова. Спадзяемся, што яшчэ цягам гэтага дня нейкая інфармацыя будзе».

Карэспандэнт: «Ці падобнае ужо здаралася з Барысам альбо з іншымі карэспандэнтамі ў Беларусі?»

«Як аднавілася вяшчаньне, мы ніколі не атрымлівалі акрэдытацыі, нягледзячы на нашы пісьмовыя хадайніцтвы. Такое хадайніцтва было накіравана і на Барыса Гарэцкага, але нам зноў і зноў адмаўлялі».

Яўген Вапа запэўніў, што як толькі атрымае зьвесткі пра знаходжаньне Барыса Гарэцкага, пра гэта стане вядома маці, якая вельмі непакоіцца за сына.

Праваабаронца Наста Лойка, якая сочыць за сытуацыяй з адміністрацыйна арыштаванымі па справе 19 сьнежня, не выключае, што Барыс Гарэцкі ў выніку можа апынуцца ў турме на Акрэсьціна:

«Ёсьць такі варыянт, што яго „закрыюць“ на Акрэсьціна, як і астатніх, хто браў удзел у мітынгу. Трэба будзе званіць на Акрэсьціна і даведвацца, ці так. Другі варыянт — што дапытаюць у якасьці сьведкі. Абодва варыянты ня вельмі добрыя. Будзем чакаць і званіць на Акрэсьціна».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках