23 снежня 2024, панядзелак, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для БТ акно ў Еўропу закрываецца

15
Для БТ акно ў Еўропу закрываецца

Еўракамісія можа адмовіцца ад фінансавання выхаду праграмы "Акно ў Еўропу" на беларускім тэлебачанні.

Як заявіў павераны ў справах дэлегацыі Еўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель, мэтазгоднасць далейшага фінансавання выхаду праграмы на Першым нацыянальным тэлеканале стаіць пад пытаннем. На наступным тыдні будзе прынятае канчатковае рашэнне.

Далейшы выхад праграмы "Акно ў Еўропу" на БТ пад пытаннем. Як стала вядома Еўрарадыё, падзеі ў Беларусі 19 снежня і ў наступныя дні, а таксама адыёзныя перадачы беларускага тэлебачання, прысвечаныя гэтым падзеям (а ў іх заяўлялася аб датычнасці да "масавых беспарадкаў" краін ЕЗ і ягонага кіраўніцтва), паставіла пад сумнеў мэтазгоднасць далейшага фінансавання Еўракамісіяй дадзенага праекта на беларускім тэлебачанні. Аб гэтым заявіў Еўрарадыё павераны ў справах дэлегацыі Еўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель.

Жар-Эрык Хольцапфель: "Мы зараз абмяркоўваем гэтае пытанне ў Камісіі, таму я пакуль не магу каментаваць. Я думаю, што рашэнне будзе прынятае на наступным тыдні".

Нагадаем, што раней праект "Акно ў Еўропу" выходзіў на хвалях Еўрапейскага радыё для Беларусі, а таксама на незалежным тэлеканале "Белсат" і Радыё Рацыя. Але ў мінулым годзе прадстаўніцтва Еўразвяза ў Беларусі заключыла дамову на выхад гэтай праграмы ў эфіры Першага канала Беларускага тэлебачання і на хвалях радыёстанцыі "Радыюс FM". Паведамлялася, што "Акно ў Еўропу" "закліканае задаволіць цікавасць і патрэбнасць у інфармацыі аб адносінах паміж Еўразвязам і ягонымі ўсходнімі суседзямі, а таксама расказаць, што робіцца для ўмацавання адносінаў з Беларуссю". Праект быў разлічаны на год.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках