25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маральныя вырадкі з МУС (відэа)

233
Маральныя вырадкі з МУС (відэа)

Міністр унутраных спраў Куляшоў, які, відавочна, страціў апошнія сорам і сумленне, заявіў, што міліцыя Някляева не збівала.

Міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў заяўляе, што кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева 19 снежня 2010 збілі не супрацоўнікі міліцыі, перадае "Интерфакс Запад".

"Хто яго ўдарыў? Не супрацоўнікі міліцыі", - заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску А. Куляшоў.

"Ніякіх аб'ектыўных фактаў, якія даказваюць, што гэта зрабілі супрацоўнікі міліцыі, у мяне няма", - канстатаваў ён.

Кіраўнік МУС адзначыў, што журналісты прысутнічалі падчас інцыдэнту з У. Някляевым, але ніхто з іх не захаваў факт нанясення ўдару кандыдату кім-небудзь з супрацоўнікаў міліцыі.

"Ці магла міліцыя так ударыць кандыдата, каб вы гэта не зафіксавалі?" - задаў рытарычнае пытанне А. Куляшоў.

"Апошнія несанкцыянаваныя акцыі паказваюць, што журналісты маюць магчымасць сфатаграфаваць, зафіксаваць падзеі, якія для іх з'яўляюцца знакавымі", - сказаў кіраўнік міністэрства. "А яны былі знакавымі: усе хацелі, каб міліцыянты ўдарылі Някляева, каб потым абвінаваціць міліцыю ў парушэнні правоў", - працягнуў ён.

Разам з тым, падкрэсліў А. Куляшоў, "калі б ўдар кандыдату быў нанесены супрацоўнікам міліцыі, гэтая карцінка ўжо была б усюды растыражаваная".

У адказ на заявы журналістаў, што яны не маглі нічога зафіксаваць, паколькі ім было загадана легчы тварам на зямлю, міністр сказаў: "Хто ж здымаў тады тыя кадры, калі ўсе ляжалі тварам у снег? Гэта ж не за секунду адбываецца?"

Паводле інфармацыі charter97.org, у нападзе на калону кандыдата Уладзіміра Някляева за 30 хвілін да заканчэння галасавання удзельнічаў зборны атрад з "правераных" баявікоў спецпадпаддзялення МУС "Алмаз" і АМАПа.

У касцяк гэтай групы, па папярэдняй інфармацыі, уваходзілі наступныя супрацоўнікі СПБТ «Алмаз»: М. Карпянкоў, А. С. Баразінец (майстар спорту па кікбоксінгу), І. Бяляснікаў, А. Дзядкоў (майстар спорту па самба і рукапашным боі), І . Сафін (майстар спорту па рукапашным боі), А. Бугаенка (кандыдат у майстры спорту па рукапашным боі), К. Цюшэўскі, В. Сарокін, П. Латко, А. Шынкарэнка. і інш

Супрацоўнікі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Менгарвыканкама: А. Шынкарык, А. Шапарэнка, В. Ялак, А. Цітоў, В. Чухліб, С. Кісель, Р. Куляшоў і інш.

Напісаць каментар 233

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках