24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта з Азербайджана прыйдзе ў Беларусь заўтра

9

Пастаянныя пастаўкі нафты па трубаправодзе Адзеса-Броды для Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода пачнуцца з 29 студзеня.

Аб гэтым паведаміў сёння ў Гомелі першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. Ён прыняў удзел у пасяджэнні Гомельскага аблвыканкама, перадае БелТА.

Па словах першага віцэ-прэм'ера, танкер з азербайджанскай нафтай, якая будзе замяшчаць па свопавай дамове венесуэльскую нафту, ужо прышвартаваўся ў марскім порце. Як паведамлялася раней, у гэтым годзе па падобнай схеме плануецца прапампаваць каля 4 млн. т вуглевадароднай сыравіны.

Закранаючы пытанні работы на бліжэйшую перспектыву буйных прамысловых прадпрыемстваў Гомельшчыны, якія ў значнай ступені вызначаюць эканоміку рэгіёну, і ў прыватнасці МНПЗ, Уладзімір Сямашка адзначыў, што нафтаперапрацоўчы завод у гэтым годзе будзе загружаны на поўную магутнасць. Нягледзячы на тое што ў пачатку года адбылася некаторая затрымка па вядомых прычынах, па выніках першага квартала тэмп росту выпуску таварнай прадукцыі складзе на прадпрыемстве не менш як 110% да ўзроўня мінулага года.

Вяртаючыся да тэмы беларуска-расійскіх перамоў па пастаўках нафты, што прайшлі нядаўна, Уладзімір Сямашка паведаміў, што першапачаткова, не гледзячы на наяўныя дамоўленасці на вышэйшым узроўні аб бяспошлінных пастаўках нафты, расейскім бокам прапаноўвалася павялічыць кошт 1 т нафты на $90-100, аднак у ходзе перамоваў гэтую лічбу атрымалася знізіць прыкладна ў 3 разы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках