3 траўня 2024, Пятніца, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ператрус у актывіста "Еўрапейскай Беларусі" ў Барысаве

5
Ператрус у актывіста "Еўрапейскай Беларусі" ў Барысаве

Супрацоўнікі барысаўскай міліцыі правялі ператрус у кватэры Леаніда Навіцкага, актывіста кампаніі "Еўрапейская Беларусь", які быў ахоўнікам кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

8 студзеня каля гадзіны дня жонцы актывіста патэлефанавалі міліцыянты і запатрабавалі прыбыць дадому для правядзення ператрусу. У адваротным выпадку яны абяцалі выламаць дзверы. Жонцы, якая знаходзілася за горадам, прыйшлося паехаць у Барысаў.

Каля 16.00 пасля прыезду жонкі маёр міліцыі Фалькоўскі Дзмітрый Аляксандравіч, маёр Чуркін Андрэй Аляксандравіч і старэйшы лейтэнант Кароткі Іван Анатольевіч правялі ператрус і канфіскавалі ноўтбук, паперы Леаніда.

Ператрус быў праведзены ў межах крымінальнай справы № 10011110362, якую вядзе старэйшы следчы ўпраўлення КДБ Каранеўскі П.П.

Нагадаем, Леанід Навіцкі быў затрыманы разам з Андрэем Саннікавым 19 снежня ў той момант, калі ён вёз збітага кандыдата ў прэзідэнты і ягоную жонку Ірыну Халіп ў шпіталь, быў асуджаны і адседзеў 15 сутак. Пасля Леаніду ўручылі пастанову аб тым, што ён з'яўляецца падазраваным па так званай крымінальнай справе "аб масавых беспарадках" (артыкул 293 ч.1 і ч.2). Не чакаючы новага арышту, Леанід выехаў за мяжу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках