Два ператрусы прайшлі ў сябра Алескандра Малчанава
5- 28.10.2011, 11:11
Учора, 27 кастрычніка, у Барысаве прайшло яшчэ два ператрусы.
Увечары і ў тры гадзіны ночы (пасля затрымання былога палітвязня Аляксандра Малчанава) абшуквалі кватэру Андрэя Нікалаеўскага, сябра Аляксандра Малчанава, паведамляе ПЦ «Вясна».
Другі ператрус у Андрэя Нікалаеўскага скончыўся каля васьмі гадзін вечара. Міліцыя забрала пнеўматычны пісталет (на ягонае нашэнне і захоўванне спецыяльнага дазволу з праваахоўных органаў не патрабуецца). З Андрэя ўзялі тлумачальную з нагоды пісталета, больш нічога цікавасці ў міліцыі не выклікала.
Нікалаеўскі мае намер абскардзіць дзеянні міліцыі ў Барысаўскай пракуратуры.