26 снежня 2024, Чацвер, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі дзейнічаюць «эскадроны страху» (Відэа)

104
У Беларусі дзейнічаюць «эскадроны страху» (Відэа)

Напад на аўтамабіль намесніка старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Валера Ухналёва здзейснены пры ўдзеле сілавікоў.

Аб гэтым заявіў лідэр партыі Сяргей Калякін 3 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Менску, паведамляе БелаПАН.

Па словах Калякіна, пацярпелым атрымалася запомніць нумар адной з машын. «У міліцыі высветлілася, што год таму гэты нумар быў здадзены ў органы ўнутраных справаў, і цяпер ён не павінен выкарыстоўвацца», - сказаў ён.

Нападнікаў Калякін назваў «маральнымі вырадкамі».

«Ухналёў пры сабе меў 12 тысяч даляраў, на іх ён хацеў набыць лекі жонцы, у якой анкалагічнае захворванне. Грошы былі занятыя, аднак лекі купіць ён не змог. Можна выказаць здагадку, што нападнікі праслухоўвалі тэлефон і ведалі пра грошы, бо буйная сума іх не здзівіла. Ды і наўрад ці «Опель» 1999 года мог прыцягнуць звычайных бандытаў», - сказаў палітык.

У сваю чаргу Ухналёў паведаміў, што, верагодна, па факце нападу будзе ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «Разбой». «Хутчэй за ўсё, яго будзе весці абласное ўпраўленне МУС па Менскай вобласці. Было бачна, што для іх гэта справа значная, бо машыну спыніў чалавек у міліцэйскай форме. Хоць спачатку яны думалі, што гэта праводзіцца навучальны трэнінг», - паведаміў ён.

Сам Ухналёў звязвае напад са «сваёй прафесійнай дзейнасцю палітыка». На ягоную думку, за ім напэўна вялося сачэнне, праслухоўвалі тэлефоны.

Беларускія ўлады пасылаюць грамадству імпульс страху, здзяйсняючы напады на апазіцыйных дзеячаў, заявіў лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька.

«Як вядома, у Беларусі каля дзесятка структур, што надзеленыя правам аператыўнай дзейнасці. Мабыць, 1 кастрычніка дзейнічала адна з іх, якую можна назваць эскадронам страху. Ягоная задача - напярэдадні цяжкай і непрагназуемая для ўлады восені паслаць імпульс страху як мага большай колькасці насельніцтва», - лічыць палітык.

Па ягоных словах, апазіцыі «трэба падумаць над стварэннем нейкіх дружын самаабароны, паспрабаваць вылічыць нападнікаў».

Пры гэтым, адзначыў Лябедзька, арганізоўваць асабістую ахову для апазіцыйных лідэраў не варта. «У мяне ёсць падобны досвед, аднак арганізаваць асабістую ахову на 24 гадзіны ў суткі практычна немагчыма. Самая галоўная ахова - гэта публічнасць», - перакананы лідэр АГП.

Напісаць каментар 104

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках