25 снежня 2024, Серада, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Малчанава і Нікалаеўскага заведзеная крымінальная справа

4
На Малчанава і Нікалаеўскага заведзеная крымінальная справа

Былога палітвязня і ягонага сябра абвінавачваюць у здзеках над дзяржаўнымі сімваламі па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса РБ.

Пад пераслед міліцыі маладыя людзі трапілі пасля таго, як 26 кастрычніка ў цэнтры Барысава былі залітыя фарбай дзяржаўныя сцягі, перадае ПЦ «Вясна».

У ноч на 27-е кастрычніка ў доме Аляксандра Малчанава прайшоў ператрус, падчас якога супрацоўнікі міліцыі шукалі забароненую нацыянальную сімволіку і канфіскавалі кампутар. Аляксандр быў затрыманы. Хоць міліцыя не знайшла ніякіх фармальных доказаў, яго ўсё ж нейтралізавалі. 27 кастрычніка суд Барысаўскага раёна судзіў яго па артыкуле 23.4 КаАП РБ, пакараўшы адміністрацыйным арыштам на 10 сутак. Увечары гэтага дня з санкцыі пракурора ў ягоным доме быў праведзены другі ператрус.

Ператрусы 27 кастрычніка адбыліся і на кватэры ў Андрэя Нікалаеўскага. Міліцыянты правялі з ім гутарку.

Абвінавачванне па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса РБ можа пацягнуць за сабой пакаранне ў выглядзе грамадскіх прац, або штрафу, або папраўчых работ тэрмінам да двух гадоў, або арышту тэрмінам да трох месяцаў, або абмежавання волі тэрмінам да года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках