24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсце першыя затрыманні за Народны сход

3
У Брэсце першыя затрыманні за Народны сход

Намесніка старшыні Брэсцкай гарадской арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет» Лявонція Чыпурных затрымалі ўвечары 3 кастрычніка.

Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода» кіраўніца гарадской арганізацыі гэтай партыі Людміла Дзенісенка, якая распавяла, што ён затрыманы міліцыяй падчас збору подпісаў за Народны сход:

«Міліцыянты заявілі, што Чыпурных распаўсюджваў ўлёткі з заклікам да несанкцыянаванага мерапрыемства. Лявонцій займаўся зборам подпісаў у сваім доме і распаўсюджваў запрашэнні. Нехта выклікаў міліцыю, і яго затрымалі. Ноч Лявонцій правёў у пастарунку, а сёння яго павінныя судзіць. Мы цяпер высвятляем, а якой будзе суд, пойдзем падтрымаць яго», - распавяла Людміла Дзенісенка.

Як патлумачыла Дзенісенка, затрыманняў прадстаўнікоў левых партый у Брэсце даўно не было:

«Упершыню ў Брэсце затрымалі прадстаўніка левай партыі. Нешта раней яны нас не чапалі, але цяпер, перад Народным сходам ажывіліся», - кажа жанчына.

Гэта першае затрыманне за Народны сход у Брэсце. Раней на Брэстчыне затрыманні за яго падрыхтоўку адбываліся толькі ў Баранавічах. 22 верасня на 525 тысячаў аштрафавалі актывіста Сяргея Аўчыннікава, які раздаваў улёткі непадалёк ад авіярамонтнага завода. 29 верасня за ўлёткі Народнага сходу быў затрыманы Віктар Цяпін, судзіць якога будуць 6 кастрычніка. А 30 верасня ў Баранавічах быў затрыманы мясцовы каардынатар Народнага сходу Віктар Мязяк.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках