26 снежня 2024, Чацвер, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Пратасевіч вярнуўся да бацькоў

108
Раман Пратасевіч вярнуўся да бацькоў

Яны больш не супраць перакананняў сына.

«Памірыліся з бацькамі. У нечым я саступіў, у нечым яны. Усё вельмі добра цяпер. Спакойна», - сказаў хлопец у гутарцы з журналістам газеты «Наша Ніва».

Раней мы пісалі аб 16-гадовым школьніку, які пакінуў сям'ю з-за ідэйнага канфлікту з бацькамі. Падставай стаў удзел Рамана ў маўклівай акцыі пратэсту. Па словах юнака, з-за сваіх палітычных перакананняў яму давялося перайсці з Ліцэя БНТУ ў звычайную сярэднюю школу.

Наталля Пратасевіч, маці Рамана, перад вяртаннем сына распавяла пра сутнасць канфлікту ў сям'і. Яна адзначыла, што непаразуменні з сынам паўсталі перад маўклівай акцыяй 21 верасня. Раніцай яна з мужам адгаворвала сына ісці на мерапрыемства. Жанчына кажа: «Справа нават не ў тым, што я за каго-небудзь ці супраць. А пра тое, што Раман яшчэ непаўнагадовы, ды і ўсе ведаюць, як людзі пры разгонах такіх акцый церпяць. Але Раман сказаў, што ў любым выпадку пойдзе».

«Тут палітыка ні пры чым», - сказала Наталля. Але адзначыла, што спачатку Раман павінен атрымаць адукацыю, а потым ужо сам зробіць свой выбар. «Усё павінна быць законна. Дзеці не павінныя займацца палітыкай. Гэтым павінныя займацца дарослыя».

Яна кажа, што гатовая адправіць сына вучыцца ў ВНУ ў Польшчу, калі той так хоча. Але падкрэслівае, што толькі законным спосабам і пасля атрымання атэстата аб сярэдняй адукацыі. З СШ № 94, куды Раман перайшоў з Ліцэя БНТУ, бацькі дакументы забралі. Па словах Наталлі, яны былі не да канца аформленыя. Пакуль хлопец у школу не ходзіць, таму што не ведае, ці вернецца ў старую ці пойдзе ў новую.

Напісаць каментар 108

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках