14 студзеня 2026, Серада, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Народны сход пройдзе і без дазволу ўладаў

114
Народны сход пройдзе і без дазволу ўладаў

Генпракуратура вынесла папярэджанне сустаршыням аргкамітэта Народнага сходу Віктару Івашкевічу і Генадзю Федынічу.

Як паведаміў Івашкевіч, у Генпракуратуры яны знаходзіліся каля двух гадзін, з 11 да 13 гадзін.

«Мы дзве гадзіны распавядалі ў пракуратуры пра закон аб мясцовых сходах. А яны нам - пра закон аб масавых мерапрыемствах. Практыка прымянення закона аб масавых акцыях вялікая, аб мясцовых сходах - гэта ўпершыню. Было цяжка размежаваць», - паведаміў «Радыё Свабода» Віктар Івашкевіч.

«Мы параілі звярнуцца ў «палату прадстаўнікоў» па тлумачэнне адносна закона аб мясцовых сходах», - кажа Івашкевіч.

«Нас папярэдзілі, што нельга парушаць закон аб масавых мерапрыемствах. Мы заклікалі пракантраляваць, каб міліцыя не парушала закон аб мясцовых сходах. Калі міліцыя не дасць сабрацца ў Парку дружбы народаў, і людзі пачнуць блукаць па горадзе ў пошуках іншай пляцоўкі, гэта будзе не на карысць уладаў», - адзначыў Івашкевіч.

«Мы неаднаразова падкрэслілі, што праводзім не мітынг, а мясцовы сход грамадзянаў, якія папярэдне паставілі свае подпісы пад гэтай ідэяй. Мы нічога не падпісвалі ў пракуратуры», - дадаў Генадзь Фядыніч.

З Віктарам Івашкевічам і Генадзем Фядынічам сустракаўся начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Павел Радзівонаў.

Фядыніча і Івашкевіча выклікалі ў Генеральную пракуратуру раніцай 6-га кастрычніка.

Супрацоўнікі пракуратуры хацелі высвятліць, ці законнае правядзенне Народнага сходу ў Менску.

Народны сход запланаваны на 8 кастрычніка. Ён павінен прайсці ў Менску і рэгіёнах.

Напісаць каментар 114

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках