Менчукоў запрасілі на Народны сход (Фота)
45- 6.10.2011, 16:09
Сёння актывістамі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» была праведзеная інфармацыйная акцыя напярэдадні Народнага сходу.
Ля студэнцкіх інтэрнатаў і на прахадных найбуйнейшых прадпрыемстваў МТЗ і МАЗ былі раздадзеныя ўлёткі з запрашэннем прыняць удзел у Народным сходзе 8 кастрычніка. Падчас раздачы матэрыялу людзі з пазітыўнымі эмоцыямі і цікавасцю абмяркоўвалі будучую падзею. Асабліва запомніўся актывістам дыялог дзвюх жанчын ля прахадной МТЗ:
- Калі ўжо на сход збірацца?
- Ты што, забылася? Я ж табе казала, у гэтую суботу, у 13:00 на Бангалор.
«Хочацца адзначыць, што з кожным днём усё больш беларусаў праяўляюць цікавасць да Народнага сходу і вялікая верагоднасць таго, што гэтае мерапрыемства прынясе станоўчы вынік», - пракаментаваў настрой грамадзянаў удзельнік сённяшняй акцыі.




