14 студзеня 2026, Серада, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наваполацк: Апазіцыю выклікаюць на дактыласкапію

21
Наваполацк: Апазіцыю выклікаюць на дактыласкапію

Арганізатара Народнага сходу ў Наваполацку актывіста Віктара Калесніка выклікаюць 7 кастрычніка ў ГАУС для праходжання дактыласкапіі.

Позву пад роспіс атрымала маці Віктара, калі той знаходзіўся ў ад'ездзе.

Сам актывіст лічыць, што прычына для выкліку абсалютна надуманая. Ён ужо неаднаразова затрымліваўся на розных акцыях, і ў мясцовым ГАУС ёсць і ягоныя адбіткі, і фота, і відэа. Акрамя таго, першы раз ён праходзіў дактыласкапію каля чатырох год таму, перадае ПЦ «Вясна».

- Я лічу, што гэтая позва - толькі падстава для магчымага затрымання. І, вядома ж, сапраўдная прычына выкліку - мой удзел у Народным сходзе на наступны дзень, - заявіў Віктар Калеснік.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках