3 траўня 2024, Пятніца, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дактыласкапія скончылася збіццём і турмой

202
Дактыласкапія скончылася збіццём і турмой

Міліцэйскае безгранічча ў Беларусі не мае межаў.

Аб чарговым абуральным выпадку беспадстаўнай жорсткасці і беззаконня садыстаў ў пагонах распавялі чытачы сайта charter97.org - сям'я Кірдун з Менска.

Іхняга сына Філіпа ў суботу, 12 лістапада, выклікалі ў Гарадскі аддзел міліцыі № 1 УУС Фрунзенскага раёна Менска ў кабінет № 6 па вул. Прытыцкага, 108 нібыта па пытанні ваенкамата. Філіп адразу ж паехаў па паказаным адрасе. Там апынулася, што яго выклікалі падманным шляхам для зняцця адбіткаў пальцаў. Філіп адмовіўся праходзіць дактыласкапію па сваіх рэлігійных перакананнях і нагадаў, што мінулым летам пісаў пісьмовае тлумачэнне і адмову ад дактыласкапіі.

Не прыдумаўшы нічога лепшага, міліцыянты Бірчанка Аляксандр Мікалаевіч і Доўнар Сяргей Сяргеевіч паспрабавалі запалохаць маладога чалавека, правакавалі і збівалі яго. Як распавялі бацькі Філіпа, іхні сын стаяў і дэманстратыўна трымаў рукі па швах, а супрацоўнікі міліцыі цягалі яго па ўсім кабінеце ў розныя бакі. Ён увесь гэта час трываў і казаў, што яны не маюць права так з ім абыходзіцца. Гэта працягвалася хвілін 40, пасля чаго Бірчанка сказаў: «Усё, хопіць, ламаем, завальваем!»: Філіпа павалілі, выкруцілі рукі, апранулі кайданкі ў позе «ластаўка» і гвалтоўна знялі адбіткі пальцаў.

Пасля гэтага кайданкі не знялі, а Бірчанка, які вызначыўся асаблівай жорсткасцю, сказаў: «Хай паляжыць, ппатрывае». У калідоры, у кайданках на падлозе, у такой позе Філіп праляжаў 2 гадзіны. У выніку запясці абедзвюх рук апынуліся ў шматлікіх ранках і распухлі. Ад кайданкаў змярцвелі вялікія пальцы на абедзвюх руках. Пасля яго пасадзілі ў ізалятар ГАМ і адмовілі ў магчымасці паведаміць сваякам пра ягонае месцазнаходжанне.

Толькі ўначы працаўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага раёна паведамілі бацькам, што іхні зніклы сын затрыманы. На наступны дзень раніцай бацькі настаялі, каб сыну выклікалі хуткую дапамогу. Філіпа адправілі ў БХМД на абследаванне, але лекары адмовіліся шпіталяваць зьбітага маладога чалавека, апрацавалі ранкі і адправілі ў ізалятар на Акрэсціна да суда.

Абвінавачванне традыцыйнае для сучаснай Беларусі - дробнае хуліганства. Суд адбудзецца 14 лістапада па адрасе Дуніна-Марцінкевіча 1/2.

Напісаць каментар 202

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках