24 лiстапада 2024, Нядзеля, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камунальнікі пагражаюць пачаць бестэрміновы страйк

89
Камунальнікі пагражаюць пачаць бестэрміновы страйк

Стыхійны страйк адбыўся ў ЖЭУ № 8 горада Барань (Аршанскі раён Віцебскай вобласці).

Працаўнікі камунальнай гаспадаркі сабраліся ў двары, выклікалі начальства і напісалі калектыўны ліст кіраўніцтву прадпрыемства «Оршакамунгас», запатрабаваўшы павышэння заробкаў на 50%, паведамляе «Радыё Свабода».

Працаўнікі ЖЭУ № 8 адмаўляліся выходзіць на працу прыкладна на працягу гадзіны. Яны былі абураныя памерамі заробкаў, атрыманых перад выходнымі - у сярэднім заробак не дацягвае і да мільёна рублёў.

У ЖЭУ № 8 працуе каля двухсот чалавек, калектыўны зварот да кіраўніцтва «Оршакамунгас» падпісалі 60 - тыя, хто не пабаяўся, бо кіраўніцтва пагражала прыняць у дачыненні да тых, хто адмовіліся ад працы, меры адказнасці.

У калектыўным звароце гаворыцца, што на такія заробкі пры сённяшніх коштах выжыць практычна немагчыма, таму працаўнікі патрабуюць павысіць заробкі на 50% і вырашыць гэтае пытанне на працягу трох дзён. У адваротным выпадку камунальнікі пагражаюць пачаць бестэрміновы страйк.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках