23 лiстапада 2024, Субота, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луканоміку прызнаюць гіперінфляцыйнай

38
Луканоміку прызнаюць гіперінфляцыйнай

«Вялікая чацвёрка» найбуйнейшых у свеце аўдытараў гатовая прызнаць эканоміку Беларусі гіперінфляцыйнай.

Аб гэтым заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прадстаўнік адной з кампаній.

«У канцы лістапада чакаецца прыняцце кансалідаванага рашэння кампаній «вялікай чацвёркі» аб тым, каб прызнаць эканоміку Беларусі гіперінфляцыйнай», - сказаў суразмоўца агенцтва.

У Беларусі дзейнічаюць усе чатыры найбуйнейшыя аўдытарскія кампаніі: PricewaterhouseCoopers, Deloitte, Ernst&Young, KPMG.

Ён патлумачыў, што дадзенае кансалідаванае меркаванне аўдытараў прадугледжвае абавязковае выкарыстанне ў справаздачнасці беларускіх банкаў і кампаній, якія выкарыстоўваюць МСФС, стандарт 29 «Фінансавая справаздачнасць у гіперінфляцыйнай эканоміцы».

Па ягоных словах, «хутчэй за ўсё, аўдытары скажуць сваім беларускім кліентам аб неабходнасці выкарыстання 29-га стандарту ў канцы лістапада».

«Дадзены стандарт выкарыстоўваецца пры наяўнасці шэрагу прыкмет, якія дазваляюць лічыць нацыянальную эканоміку ігперінфляцыйнай. У прыватнасці, колькасным крытэрам з'яўляецца сукупная інфляцыя за 3 гады 100% і больш. Беларусь ужо перайшла гэты бар'ер», - патлумачыў аўдытар.

Ён таксама адзначыў, што выкарыстанне дадзенага стандарту прадугледжвае індэксацыю ўсіх неграшовых артыкулаў балансу на ўзровень інфляцыі па стане на канец года, вынік індэксацыі адлюстроўваецца ў справаздачы аб прыбытку і стратах, што здзяйсняе ўплыў на капітал.

У адпаведнасці з тэкстам стандарту 29, «ва ўмовах гіперінфляцыйнай эканомікі фінансавая справаздачнасць аб выніках дзейнасці і фінансавым становішчы прадпрыемства, складзеная ў мясцовай валюце без пераліку, з'яўляецца малазмястоўнай.

Грошы губляюць пакупніцкую здольнасць з такой хуткасцю, што супастаўленне сум аперацый і іншых падзей, якія адбыліся ў розны час нават у межах аднаго справаздачнага перыяду, будзе ўводзіць у зман».

Акрамя сукупнага ўзроўню інфляцыі за 3 гады 100% і больш, крытэрамі гіперінфляцыйнай эканомікі ў стандарце называюцца, у прыватнасці, захоўванне зберажэнняў насельніцтвам у СКВ, разлік коштаў насельніцтвам у СКВ, прывязка заробкаў і коштаў да інфляцыі, угоды куплі-продажу па коштах, якія змогуць кампенсаваць чаканыя страты.

У Беларусі, у адпаведнасці з нарматыўнай базай, ўсе банкі абавязаныя прадастаўляць справаздачнасць па МСФС. У Беларусі дзейнічае 31 банк.

Акрамя таго, Мінфін Беларусі абавязаў 23 найбуйнейшых ААТ з дзярждоляй скласці аўдыраваную справаздачнасць па МСФС за 2011 год.

У пералік увайшлі, у прыватнасці, «Менскі аўтамабільны завод» (МАЗ), «Беларускі аўтамабільны завод» (БелАЗ), «Беларуськалій», «Гродна Азот», «Гродна Хімвалакно», «Белшына», «Полацк-Шкловалакно», « Гомельскі хімічны завод ».

Мінэканомікі Беларусі чакае інфляцыю ў 2011 годзе на ўзроўні 120% пасля 9,9% у 2010 годзе і 10,1% у 2009 годзе.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках