Былому прэзідэнту Філіпінаў пагражае суд за фальсіфікацыю выбараў
15- 18.11.2011, 13:01
Філіпінскі суд выдаў ордэр на арышт былога прэзідэнта краіны Глорыі Ароё. Яе падазраюць у фальсіфікацыі вынікаў выбараў у кангрэс у 2007 годзе - і асцерагаюцца, што яна пакіне краіну.
Згодна з філіпінскімі законамі, у выпадку выстаўлення падобных абвінавачванняў чалавек не мае права на вызваленне пад заклад, паведамляе «Радыё Свабода».
Экс-прэзідэнт неаднаразова спрабавала пакінуць Філіпіны, спасылаючыся на дрэннае здароўе і неабходнасць кансультацый з замежнымі лекарамі.