24 снежня 2024, aўторак, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сары Эсая ўзяла шэфства над палітвязнем Мікалаем Дзядком

3
Сары Эсая ўзяла шэфства над палітвязнем Мікалаем Дзядком

Сары Эсая, сябар Еўрапарламента ад Еўрапейскай Народнай партыі, узяла шэфства над Мікалаем Дзядком.

Сары Эсая, дэпутатка Еўрапейскага парламента, прадстаўніца Фінляндыі, сказала:

«Я хацела б выказаць сваю глыбокую заклапочанасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Беручы шэфства над палітвязнем, я заклікаю беларускія ўлады неадкладна спыніць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Акрамя таго, нагадваю, што надзвычай важнае тое, што ключавыя фігуры Еўрапейскага звяза імкнуцца падтрымліваць палітычны дыялог у працоўным стане, наколькі магчыма, каб дапамагаць і падтрымліваць беларускіх абаронцаў правоў чалавека».

Кампанію «Шэфства над палітвязнямі» ініцыявала праваабарончая арганізацыя «Libereco - Partnership for Human Rights» са штаб-кватэрай у Боне. Яе мэта - каб кожны палітвязень у Беларусі і ягоная сям'я атрымалі маральную і палітычную падтрымку. На дадзены момант 7 дэпутатаў узялі шэфства над палітвязнямі ў Беларусі.

Мікалай Дзядок, сябар арганізацыі беларускіх анархістаў, 27 мая 2011 года быў прысуджаны да трох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дзядок быў незаконна затрыманы 3 верасня 2010 года. Прысуд вынесены ў ходзе працэсу, які праходзіў з парушэннем працэсуальных правоў і правоў чалавека арыштаванага і сведак.

Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Мікалая Дзядка палітвязнем і заклікаюць да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках