Затрыманыя актывісты «Еўрапейскай Беларусі» і «РПСС»
35- 25.11.2011, 17:24
Сёння днём каля станцыі метро «Усход» за вывешванне транспаранта былі затрыманыя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і «РПСС».
Затрыманых даставілі ў ГАМ Першамайскага раёна г. Менска. Як паведаміў дзяжурны па ГАМ Невяровіч Павел Іванавіч, пры вывешванні транспаранта з «незаконнай тэматыкай» былі затрыманыя Лыско Сяргей, Рамашкевіч Вікторыя, Шулейка Анастасія і Валіулін Арцём.
Па нашай інфармацыі, гэта была расцяжка «Свабоду Бяляцкаму!». На дадзены момант актывістаў перавезлі ў Першамайскі РУУС г. Менска. Мы працягваем сачыць за сітуацыяй.