Бандыцкі распродаж краіны пачаўся (Відэа)
127- 28.11.2011, 12:14
Усе заявы Лукашэнкі - суцэльная хлусня.
Беларусь адзіная сярод сваіх суседак прадала Расеі газаправоды. Згодна з падпісанай 25 лістапада ў Маскве дамовай 100% акцый «Белтрансгаза» перайшлі ва ўласнасць «Газпрама» за 2,5 мільярды даляраў.
У гэтай сувязі «Наша Ніва» ўзгадала словы Аляксандра Лукашэнкі, сказаныя ўсяго паўгады таму: «Разыходзьцеся, бандыцкага распродажу не будзе, тым больш за бесцань, як гэта нехта хоча прыхапіць. Гэта не належыць ні мне, ні вам. Гэта народнае».
Зрэшты, калі быць дакладнымі, ён казаў: «Ніхто нічога не купіць без майго ведама» ...