26 снежня 2024, Чацвер, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Мне цяжка сабе ўявіць, як будзе працаваць АЭП

8
Леанід Злотнікаў: Мне цяжка сабе ўявіць, як будзе працаваць АЭП

Выступаючы 28 лістапада на паседжанні «палаты прадстаўнікоў», віцэ-прэм'ер Сяргей Румас паведаміў, што абавязковы продаж часткі валютнай выручкі у Беларусі будзе адменены ў 2017 годзе.

Адпаведную норму прадугледжваюць дамоўленасці, заключаныя ў межах фарміравання Еўрапейскай эканамічнай прасторы.

«Ёсць пагадненне, якое прадугледжвае пераходны перыяд для Беларусі да 2017 года, на працягу якога мы павінныя прывесці сваю нарматыўна-прававую базу ў адпаведнасць з прынятымі міжнароднымі абавязальніцтвамі. Самая адчувальная пазіцыя тут датычыцца адмены абавязковага продажу часткі валютнай выручкі», - сказаў ён.

Па словах Румаса, у Расі і Казахстане ўжо няма даўно такога паняцця, як абавязковы продаж часткі валютнай выручкі. Але яны пагадзіліся з аргументамі беларускага боку, і мы ўзялі на сябе мараторый да 2017 года, пакуль гэтая норма ў нас будзе захоўвацца

Што значыць для беларускіх прадпрыемстваў адтэрміноўка па адмене абавязковага продажу часткі валютнай, Euramost.org даведаўся ў эканаміста Леаніда Злотнікава.

- Наколькі для нашых прадпрыемстваў ўмова аб абавязковым продажы часткі валютнай цяжкая ў сённяшніх эканамічных умовах?

- Сёння нашыя прадпрыемствы ў абавязковым парадку прадаюць дзяржаве на ейных ўмовах 30% сваёй валютнай выручкі. І гэта дрэнна. З канкурэнтнага рынку выводзіцца такі тавар, як валюта. Нельга сказаць, што дадзеная мера вядзе да вялікіх стратаў на асобным прадпрыемстве. Гэта вядзе да стратаў ва ўсёй эканамічнай сістэме краіны. Калі нейкі рэсурс не рынкавымі метадамі размяркоўваецца. А значыць - гэта страты ўсяго грамадства, усіх нас.

- Але ж, напэўна, нашыя чыноўнікі гэта павінныя разумець. Чаму ж тады дзяржава так не хоча адмаўляцца ад абавязковага продажу часткі валютнай прадпрыемствамі?

- Таму, што дзяржава ніяк не жадае адмовіцца ад кіравання эканомікай! Мы ж стала чуем: «Вырабіць на столькі-та адсоткаў больш прадукцыі», «пабудаваць жылля столькі-та». А абавязковы продаж аддае валюту ў рукі дзяржавы. І дзяржава мае магчымасць накіроўваць гэтую валюту на выкананне дзяржаўных планаў. І атрымліваецца, што дзяржава адцягвае валюту на свае планы, якія не заўсёды эфектыўныя. То бок, калі браць тое жа будаўніцтва, то, магчыма, калі б гэтая валюта паступала прадпрымальнікам з гэтай сферы, то яны маглі бы яе выкарыстаць больш эфектыўна. Яшчэ раз скажу - у нас уся эканоміка планавая. А раз чыноўнікі адказваюць за рэалізацыю нейкіх планаў, то ім патрэбная валюта для гэтых планаў. І яны яе атрымліваюць у форме абавязковага продажу прадпрыемствамі, а не шляхам яе пакупкі на рынку.

- У Расеі і Казахстане ужо няма даўно такога паняцця, як абавязковы продаж часткі валютнай выручкі. Як там, кажучы аб стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы, могуць мірыцца з тым, што ў нас гэтая мера захоўваецца?

- У гэтым Адзінай эканамічнай прасторы мы апынемся ўжо пасля новага года. І, па ідэі, у нас павінна быць так, як у іх - каб уся валюта прадавалася на вольным рынку. І тут дылема: у нас і кантроль коштаў будзе захаваюцца, і кантроль над продажам валюты. У гэтай сувязі мне цяжка ўявіць, як будзе працаваць гэтая Адзіная эканамічная прастора.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках