29 снежня 2024, Нядзеля, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы бягуць ад лукашэнкаўскага эканамічнага «цуду»

88
Беларусы бягуць ад лукашэнкаўскага эканамічнага «цуду»

У Беларусі ў апошнія месяцы назіраецца тэндэнцыя адтоку кваліфікаваных працаўнікоў, заяўляе віцэ-прэм'ер рэспублікі Сяргей Румас.

«Што тычыцца працоўнай міграцыі, то Белстат яе не пацвярджае. Няма інфармацыі, што маюцца змяненні працоўнай міграцыі. Але тэндэнцыя такая намячаецца. Калі прайсціся па прадпрыемствах, практычна ўсе кажуць пра тое, што адчуваюць недахоп кваліфікаваных працаўнікоў», - заявіў Румас ў сераду ў «парламенце» рэспублікі, паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

Ён падкрэсліў, што ўзровень беспрацоўя працягвае трымацца на адным і тым жа ўзроўні ўжо працяглы час - гэта 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. «Казаць пра тое, што ў нас рост беспрацоўя, нельга», - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Румас адзначыў, што сёння беларускія грамадзяне часцяком адпраўляюцца на працу ў РФ, дзе вышэйшая заработная плата.

Ён нагадаў «дэпутатам», што з 1 студзеня 2012 года пачне сваю працу АЭП, у межах якой «будзе паступова забяспечвацца вольны рух не толькі капіталаў, але і працоўнай сілы».

«Гэта балючае для нас пытанне», - сказаў намеснік кіраўніка ўрада.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках