25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуская мара»: праўда пра прэзідэнцкія выбары (Поўная версія)

271

У Менску ў нядзелю прайшла таемная прэм'ера дакументальнага фільма «Беларуская мара» аб мінулых прэзыдэнцкіх выбарах і палітычнай сітуацыі ў Беларусі.

Прэм'ера фільма рыхтавалася ў таямніцы, сам паказ - закрыты. У фільме распавядаецца гісторыя жыцця маладога чалавека з Менска, які апошнія 18 гадоў жыве ў краіне «апошняга дыктатара Еўропы». У аснову фільма ляглі падзеі 2010 - 2011 гадоў у Беларусі: прэзідэнцкая кампанія, рэпрэсіі над іншадумцамі, суды над беларускай апазіцыяй і тое, як гэта адбілася на жыцці самай «стабільнай» постсавецкай рэспублікі, піша «Беларускі партызан».

«Беларуская мара» - аповяд аб тым, як рэжым можа зламаць чалавека. І пра тое, як у дзяржаве з татальным кантролем можна быць шчаслівым нягледзячы ні на што. «Беларуская мара» - першы незалежны фільм аб так званай Плошчы-2010.

Аўтарка фільма - журналістка расейскага Первого канала Кацярына Кібальчыч, нарадзілася ў 1982 годзе ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Спачатку працавала ў Менску ў газеце «Свободные новости». З чэрвеня 2002 г. - У праграме навін беларускага тэлеканала АНТ. Са жніўня 2003 г. пераехала ў Маскву і пачала працаваць на 3-м канале ў якасці карэспандэнткі праграмы «Главная тема». З 2005 года - журналістка праграмы «Воскресное время» на Первом канале.

Таксама над фільмам працавалі аператары Аляксандр Баразенка, Тацяна Гаўрыльчык і Аляксандр Пацееў, рэпер Вінсэнт, які напісаў музыку да фільма і Дзяніс Тарасенка, які быў голасам і акторам фільма.

«Проста прабівала на слёзы, зноў усё ў памяці ўсплыло, усе дзесяць месяцаў, суды і працэсы. Я ўсё гэта перажыла ізноў. Я лічу, што такі фільм павінныя прагледзець шмат людзей. Гэты фільм хочацца адразу яшчэ раз перагледзець. Фільм цяжкі, аб нашых праблемах, але хацелася б нейкія моманты больш глыбока прачуць», - лічыць маці былога палітвязня Алена Ліхавід.

7-га лістапада, у панядзелак прэм'ера адбудзецца ў Маскве, у клубе ПирОГИ на Срэценцы. Сеанс прызначаны на 19:00. Фільм таксама будзе паказаны ў Варшаве і Берліне.

Напісаць каментар 271

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках