20 траўня 2024, панядзелак, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лепшых савецкіх традыцыях - праца бясплатна

36
У лепшых савецкіх традыцыях - праца бясплатна

З 7 па 17 лістапада ў Полацку пройдзе дэкаднік па санітарнай ачыстцы і добраўпарадкаванні горада - такое рашэнне прынятае Полацкім гарвыканкамам і Полацкім гарадскім саветам дэпутатаў.

У суботу, 12 лістапада, у межах дэкадніка пройдзе агульнагарадскі суботнік, паведамляе ПЦ «Вясна».

«Падчас дэкадніка плануецца ўборка замацаваных і прылеглых тэрыторый прадпрыемстваў, прыдамавых тэрыторый, сквераў, дваровых пляцовак. Асаблівая ўвага будзе нададзеная ачыстцы тэрыторый і двароў у жылым сектары ад гаручых адходаў, смецця, лісця, сухой травы, - піша рэгіянальная газета «Полацкі веснік». У перакладзе на звычайную мову вышэйпрыведзеныя словы значаць, што ўсе працаўнікі прадпрыемстваў і ўстановаў Полацка будуць у прымусовым парадку адпраўленыя на ўборку «прылеглых тэрыторый». Практычнае адбіранне ў людзей выходнай суботы ніяк не кампенсуецца, а вось няяўка можа паслужыць падставай для пазбаўлення прэміі за прыдуманыя правіннасці.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках