25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валюту - толькі па пашпартах

16
Валюту - толькі па пашпартах

З 9 лістапада ў Беларусі банкі пачалі ажыццяўляць продаж валюты фізічным асобам па дакументах, якія сведчаць асобу.

Да іх адносяцца пашпарт грамадзяніна Беларусі, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы.

«Пры продажы замежнай валюты (як наяўнай, так і безнаяўнай), плацежных дакументаў у замежнай валюце за беларускія рублі фізічным асобам банкамі рэгіструюцца дадзеныя дакумента, які сведчыць асобу. Да такіх рэквізітах дакумента адносяцца: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры наяўнасці); найменне дакумента, ягоныя серыя і нумар; ідэнтыфікацыйны (асабісты) нумар фiзiчнай асобы (пры адсутнасці нумара - дата нараджэння)», - гаворыцца ў прэс-рэлізе Нацбанка.

Інфармацыя пра рэквізіты аперацыі продажу замежнай валюты прадстаўляецца банкамі ў аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму «Разлік» адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы Рэспублікі Беларусь не пазней за банкаўскі дзень, які ідзе наступным за днём адлюстравання аперацыі продажу замежнай валюты ў балансе банка.

Адзіная сістэма ўліку павінная быць укаранёная ва ўсіх банках. Увядзенне якіх-небудзь абмежаванняў па колькасці набываемай валюты не плануецца.

Правіла, якое прадпісвае фіксаваць пашпартныя дадзеныя пры набыцці валюты, было ўведзенае ў Беларусі ў 1997 годзе і дзейнічала да лютага 2006 года. Рашэнне вярнуць гэты парадак ўпершыню было абвешчанае прэзідэнтам у канцы жніўня на нарадзе, дзе абмяркоўваўся сцэнар выхаду на адзіны курс беларускага рубля.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках