25 снежня 2024, Серада, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія выпраўляе «чорны спіс»

9

Еўрапейская камісія прыступіла да выпраўлення памылак у спісе са 158 беларускіх чыноўнікаў і службоўцаў, якім забаронены ўезд у Еўразвяз.

Пра гэта Польскаму радыё паведаміла прэс-сакратар Еўракамісіі Мая Коціянчыч.

Афіцыйны запыт з гэтай нагоды накіраваў у Еўракамісію еўрадэпутат ад Польшчы Марэк Мігальскі. Ён, у прыватнасці, звярнуў увагу на памылкі ў напісанні некаторых імёнаў і прозвішчаў, на прысутнасць у спісе памерлага фігуранта, а таксама чыноўніка, які ўжо не займае паказаную ў «чорным спісе» пасаду.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках