24 снежня 2024, aўторак, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У "чорны спіс" Еўразвяза ўключаць дэканаў і рэктараў?

56

Еўразвяз прыступіў да перагляду спісу неўяздных прадстаўнікоў беларускага рэжыму.

Па словах ініцыятара гэтага перагляду еўрадэпутата Марэка Мігальскага, спіс павінен быць дапоўнены многімі іншымі прозвішчамі:

- Я перакананы, што гэты спіс трэба пашыраць для многіх-многіх новых персон, якія падтрымліваюць рэпрэсіўную палітыку ў Беларусі. Думаю, што трэба ў спіс ўключыць дэканаў і рэктараў ВНУ, у якіх пасля 19-га снежня, або па іншых прычынах, адлічылі студэнтаў. Мне вядома, што былі таксама выпадкі гераічных учынкаў і гэтыя выпадкі заслугоўваюць узнагароды. Але тыя, хто рэпрэсуюць насельніцтва Беларусі, яе моладзь павінныя апынуцца ў гэтым спісе і пазбавіцца магчымасці катацца на лыжах на еўрапейскіх курортах.

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі з'яўляецца суаўтарам яшчэ адной ініцыятывы: збору кампутараў ці сродкаў на набыццё для Праваабарончага цэнтра "Вясна" і для іншых рэпрэсаваных у Беларусі няўрадавых арганізацый, паведамляе Радыё Рацыя.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках