24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская дыктатура ў кроку ад эканамічных санкцый ЕЗ

62

Калі арыштаваныя ў Беларусі апазіцыянеры будуць асуджаныя, Еўрапейскі звяз прыменіць эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Менску.

Аб гэтым заявіў 14 лютага еўрадэпутат ад Польшчы Яцэк Пратасевіч.

Па ягоных словах, санкцыі ЕЗ могуць быць наступнымі: адмова ад прадастаўлення крэдытаў, прыпыненне гандлёвых сувязяў уключаючы энергетычны і вайсковы сектары. "Гэта тры галіны, якія не ўдараюць па кішэні простага жыхара, але з'яўляюцца важнай крыніцай даходаў беларускага ўрада", - заявіў ён.

Пратасевіч згодны з меркаваннем экспертаў, якія сцвярджаюць, што эканоміка Беларусі знаходзіцца ў дрэнным стане і без дапамогі звонку можа проста разваліцца, перадае ІА "Регнум" са спасылкай на Polskie Radio.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках