3 траўня 2024, Пятніца, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чацвёра адвакатаў палітвязняў пазбаўленыя ліцэнзій

20

Пазбаўленыя ліцэнзій адвакаты Алег Агееў, Тацяна Агеева, Уладзімір Тоўсцік і Тамара Гараева.

Раней яны ўсё абаранялі удзельнікаў акцыі 19 снежня. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце Мінюста.

Мінюст заяўляе, што «у ходзе праведзенай Міністэрствам юстыцыі планавай праверкі дзейнасці адвакатаў Менскай гарадской калегіі ўстаноўленыя грубыя і несумяшчальныя са званнем адваката парушэнні заканадаўства.

Вынікі гэтай праверкі разгледжаныя на пасяджэннях Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і калегіі Міністэрства юстыцыі.

Пастановай Міністэрства юстыцыі ад 14 лютага 2011 ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адвакатуры», пунктамi 82, 83, 107 і 110 Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 г. № 450 "Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці”, спыненыя дзеянні спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці:

выдадзеных Агееву А.В. і Агеевай Т.Н., за грубыя парушэнні парадку афармлення пагадненняў на аказанне юрыдычнай дапамогі, перашкоды ліцэнзуючым органам у правядзенні мерапрыемстваў па кантролі за выкананнем заканадаўства, якое выказалася ў прадстаўленні недакладных звестак;

выдадзеных Тоўсціку В.І. і Гараевой Т.П. за грубыя парушэнні заканадаўства аб ліцэнзаванні, якія выявіліся ў адмове ад аказання юрыдычнай дапамогі Халіп І.В.».

Раней бацька журналісткі і жонкі арыштаванага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава Ірыны Халіп - Уладзімір Халіп у інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў: «Афіцыйная прычына пазбаўлення ліцэнзіі - нібыта з-за таго, што адвакаты адмовіліся абараняць Ірыну. Мінюст «ахоўвае» законнасць: кшталту, калі адвакат заключыў дамову з кліентам, ён не мае права адмаўляцца яго абараняць. Яны нібыта адрэагавалі на голас грамадзкасці, на матэрыялы ў Інтэрнэце. Але адвакаты ж самі не адмаўляліся абараняць Ірыну! Мяркуючы па ўсім, на іх аказваўся такі ціск з боку КДБ, што яны не маглі не адмовіцца. Тым больш, што Уладзімір Тоўсцік не адмаўляўся абараняць дачку. Так склаліся абставіны. Якая «абачлівая» у нас юрыспрудэнцыя, імгненна зрэагавалі».

У адваката кандыдата Алеся Міхалевіча, Алега Агеева, нагадаем, напярэдадні супрацоўнікі КДБ у офісе правялі ператрус.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках