24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыгарэты даражэюць на 10%

20
Цыгарэты даражэюць на 10%

Рознічныя кошты на пяць марак цыгарэт беларускай і замежнай вытворчасці павышаюцца ў Беларусі з 22 лютага на 0,9-10%.

Таксама ў мэтах насычэння рынку тытунёвых вырабаў зацверджаныя рознічныя кошты на імпартныя цыгарэты Cigaronne.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства эканомікі № 18 ад 11 лютага 2011 года. Як растлумачылі БелТА у міністэрстве, такое рашэнне прынятае, каб кампенсаваць рост затрат на вытворчасць і акцыза на тытунёвую прадукцыю.

На падставе гэтага рашэння ўнесеныя змены ў пастанову Міністэрства эканомікі Беларусі № 61 ад 29 сакавіка 2010 года.

Павышаныя кошты на цыгарэты Cоlden Gate, Mоnte Carlo, West, Dunhil, Dunhill Fine Cut.

Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія маюць аб'екты аптовага, рознічнага гандлю і грамадскага харчавання, даручана правесці пераацэнку рэшткаў тытунёвых вырабаў і ў адпаведнасці з пастановай розніцу ад пераацэнкі рэшткаў прадукцыі аднесці на вынікі гаспадарчай дзейнасці згодна заканадаўству.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках