Мікіту Ліхавіду прад’яўленае канчатковае абвінавачванне
16- 21.02.2011, 20:51

21 лютага моладзеваму актывісту Мікіту Ліхавіду выставілі канчатковае абвінавачанне ва ўдзеле ў так званых масавых беспарадках 19 снежня.
Пра гэта са спасылкай на адваката паведаміла «Радыё Свабода» ягоная маці Алена Ліхавід. Санкцыя па гэтым абвінавачванні - да 8 гадоў зняволення.
«З 22 лютага сына пачнуць знаёміць з матэрыяламі справы. Адчувае сябе Мікіта нармальна, на ўмовы не скардзіцца, не разгубіўся, перадае прывітанне сябрам», - паведаміла Алена Ліхавід.
Па такім жа артыкуле, 293 частка 2, на мінулым тыдні ў Фрунзенскім судзе быў асуджаны на 4 гады калоніі строгага рэжыму ўдзельнік падзеяў 19 снежня Васіль Парфянкоў.