26 снежня 2024, Чацвер, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына не хоча сыходзіць на пенсію

62
Ярмошына не хоча сыходзіць на пенсію

Кіраўнік ЦВК і сакратар камісіі Мікалай Лазавік збіраюцца застацца як мінімум да 2012 года.

«Мы павінныя яшчэ, як кажуць, сваю кадэнцыю дапрацаваць», - кажа сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Нагадаем, у канцы мінулага года Лідзія Ярмошына заяўляла пра намер пайсці на пенсію адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў, то бок у студзені 2011 года. Аднак, як бачым, зараз не спяшаецца гэтага рабіць.

Як, зрэшты, і сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, пенсійны ўзрост якога настаў 18 студзеня, аб чым апошні паведаміў у інтэрв'ю «Еўрарадыё». «Тэрмін паўнамоцтваў цяперашняга складу заканчваецца ў студзені 2012 года. Вось тады гэтае пытанне [выхаду на пенсію] і будзе вырашацца. А пакуль мы павінныя яшчэ, як кажуць, сваю кадэнцыю адпрацаваць».

З 1996 года ні адныя выбары ў Беларусі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю. За фальсіфікацыю вынікаў выбараў з 2004 года кіраўнік ЦВК Ярмошына (пасля выбараў 2010 года - разам з амаль дзвюма сотнямі беларускімі чыноўнікамі) з'яўляецца неўяздной у краіны Еўразвяза і ЗША.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках