«Палатачнікі» ўзяліся за «карту паляка»
79- 22.02.2011, 13:44
Гэта можа стаць помстай за прынцыповую пазіцыю Польшчы ў пытанні вызвалення палітвязняў у Беларусі.
Праверыць «карту паляка» на адпаведнасць агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права прапанавалі сёння «дэпутаты» сталай камісіі «палаты прадстаўнікоў» па міжнародных справах і сувязях з СНД.
Такое рашэнне яны прынялі на паседжанні сваёй камісіі. Яны мяркуюць звярнуцца ў Канстытуцыйны суд Беларусі для таго, каб вызначыць адпаведнасць польскага закона «Аб карце паляка» агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.
Сябра гэтай камісіі Валянціна Лявоненка у гутарцы з «Радыё Свабода» пацвердзіла гэтую інфармацыю. Аднак каментаваць яе «дэпутат» адмовілася:
«Заўтра пройдзе пасяджэнне пазачарговай сесіі «палаты», і там вы пачуеце падрабязнасці гэтага пытання», - сказала яна.
У 16 гадзін 23 лютага пачнецца пленарнае паседжанне «палаты». Першапачаткова на ім збіраліся толькі зацвердзіць праграму ўрада Міхаіла Мясніковіча на 2011-2015 гады.