24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія дэпутаты: Лукашэнку і ягоных хаўруснікаў трэба судзіць

44
Польскія дэпутаты: Лукашэнку і ягоных хаўруснікаў трэба судзіць

«З дыктатарамі не дамаўляюцца», - заявілі дэпутаты Сейма Польшчы.

Як заявіў 24 лютага дэпутат польскага сейма ад апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасьць» Адам Ліпіньскі, размовы аб тым, што «з рэжымам Лукашэнкі атрымаецца дамовіцца, з'яўляюцца ілюзіяй». «З дыктатарамі ніхто не дамовіцца», - адзначыў ён. Паводле словаў дэпутата, МЗС Польшчы заяўляе, што «польская палітыка на беларускім напрамку нагадвае гульню ў шахматы з беларускім рэжымам». «Але нагадаю, што любімым відам спорту Лукашэнкі з'яўляецца хакей, і ён гуляў з намі так, як гуляюць у хакей. Можа быць, варта выняць з гэтага ўрокі», - заявіў ён.

На тым жа пасяджэнні сейма палітыку Польшчы ў адносінах Беларусі пракаментаваў і дэпутат сейма ад Польскай сялянскай партыі Францішак Стэфанюк.

Па ягоных словах, цяжка маўчаць, калі арыштоўваюцца дзеячы апазіцыі, але дыялог з Менскам неабходны, хоць цяпер ён уяўляецца немагчымым.

А на думку дэпутата Збігнева Вайцяхоўскага, неабходна не толькі забараніць ўезд у краіны ЕЗ прадстаўнікам уладаў Беларусі, але і «стварыць спіс тых, хто непасрэдна здзяйсняў злачынствы, каб потым гэтыя людзі паўсталі перад судом». «На чале спісу павінен быць Аляксандр Лукашэнка і ягоныя бліжэйшыя паплечнікі з апарата рэпрэсій», - заявіў ён.

На думку парламентарыя Марэка Бароўскага, Польшча знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі, паколькі «Лукашэнка можа ў любую хвіліну адказаць Варшаве рэпрэсіямі ў дачыненні да польскай меншасці». «Гэта свайго роду маральны шантаж. Але палякі, якія пражываюць у Беларусі не адчувалі б сябе спакойна, калі б за свой спакой заплацілі б ігнараваннем фактаў парушэння грамадзянскіх правоў у краіне», - заявіў ён, цытуе РАР ІА REGNUM.

Нагадаем, учорашняя дыскусія ў польскім сейме праходзіла напярэдадні прыняцця рэзалюцыі, якая асуджае рэжым Аляксандра Лукашэнкі і рэпрэсіі ў дачыненні да беларускай апазіцыі. «Рашуча патрабуем ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення ўсіх арыштаваных і спынення палітычных рэпрэсій», - гаворыцца ў праекце рэзалюцыі. Праект узгоднены з прэзідыумам сейма і, па ўсёй верагоднасці, рэзалюцыя будзе прынятая сёння без галасавання.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках