2 лiстапада 2024, Субота, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Размытнёўка» аўто падаражэе ў 4 разы

77
«Размытнёўка» аўто падаражэе ў 4 разы

Мытная пошліна на ўвоз легкавых аўтамабіляў для фізічных асоб Беларусі ўзрасце з 1 ліпеня 2011 года больш чым у 4 разы.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Стаўка мытных пошлін, падаткаў з 1 ліпеня 2011 года на аўтамабілі да 3 гадоў з аб'ёмам рухавіка 1400 куб.см. коштам 8 тыс. еўра складзе 54% ад мытнага кошту, але не менш за 2,5 еўра за куб.см. У цяперашні час дзеючая мытная стаўка на новыя аўтамабілі складае 0,6 еўра/куб.см.

Такім чынам, агульная сума мытнай пошліны на аўтамабілі да 3 гадоў павялічыцца пасля 1 ліпеня 2011 года з 840 еўра да 4320 еўра (ад кошту) або да 3500 еўра (ад аб'ёму).

Што тычыцца патрыманых аўтамабіляў ад 3 да 5 гадоў з аб'ёмам рухавіка 2000 куб.см, той тут стаўка павялічыцца з 0,4 еўра да 2,7 еўра. Агульная сума пошліны ўзрасце з 800 еўра 5400 еўра.

На афіцыйных сайтах Дзяржаўнага мытнага камітэтаБеларусі, а таксама Камісіі Мытнага саюза можна падрабязней азнаёміцца з дзеючымі стаўкамі мытных пошлін, падаткаў на легкавыя аўтамабілі для асабістага карыстання, якія перамяшчаюцца праз мытную мяжу любым спосабам, да 1 ліпеня 2011 года, а таксама са стаўкамі мытных пошлін і падаткаў, якія будуць дзейнічаць пасля гэтага тэрміну.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках