26 снежня 2024, Чацвер, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Украіны: Аб нібыта ўкраінскіх электрошокерах, нажах і патронах нам так нічога і не патлумачылі

25
Амбасадар Украіны: Аб нібыта ўкраінскіх электрошокерах, нажах і патронах нам так нічога і не патлумачылі

Украіна занепакоеная сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі і падзяляе адзнаку Еўразвяза з нагоды падзей, што адбыліся ў Менску 19 снежня.

Пра гэта заявіў амбасадар Украіны ў Менску Раман Бязсмертны.

«Украіну вельмі турбуе сітуацыя з правамі чалавека. Нашая краіна паставіла перад сабою мэту стаць удзельніцай Еўразвяза, і таму адзнака стану правоў чалавека ў Беларусі, асабліва падчас і пасля падзей 19 снежня 2010 года, у нас супадае з ацэнкай Еўрапейскага Звяза», - адзначыў Бязсмертны ў эксклюзіўным інтэрв'ю агенцтву «Інтэрфакс-Захад».

Амбасадар выказаў занепакоенасць тым, што 19 снежня ў Менску былі затрыманыя грамадзяне Ўкраіны. «Нас турбуе, што своечасова мы не атрымалі інфармацыю ад афіцыйных крыніц Беларусі па гэтых грамадзянах і вымушаныя былі сваім шляхам здабываць дадзеныя. Усе грамадзяне Украіны вызваленыя», - адзначыў Бязсмертны.

Ён нагадаў, што «на другі дзень пасля арыштаў на плошчы ў беларускіх СМІ прагучала інфармацыя аб нейкіх «турыстах», якія ў канцы лістапада мінулага года, нібыта завезлі ў Беларусь з тэрыторыі Украіны электрашокеры, дымавыя шашкі, дубінкі, касцеты, нажы і патроны» . «Адпаведная нота была накіравана ў МЗС Беларусі. Аднак, амаль два месяцы няма адказу на гэты запыт. Украінскі бок да гэтага часу не валодае інфармацыяй на падставе якіх фактаў падаваліся такія зацвярджэнні», - заявіў амбасадар Украіны ў Менску.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках