29 снежня 2024, Нядзеля, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БХД зноў адмовілі

3
БХД зноў адмовілі

Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу аргкамітэта партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя на адмову Мінюста ў дзяржаўнай рэгістрацыі.

«Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні гэтай скаргі», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у судзе.

Як паведамлялася, міністэрства юстыцыі лічыць рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі партыі БХД абгрунтаваным і заснаваным на нормах дзеючага заканадаўства. Пры вывучэнні дакументаў аб дзяржаўнай рэгістрацыі БХД былі ўсталяваныя «канкрэтныя факты парушэнняў парадку стварэння партыі БХД». «Заснавальнікамі партыі былі прадстаўленыя дакументы і звесткі, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у тым ліку падробленыя і несапраўдныя дакументы. Умовы знаходжання ў партыі не адпавядалі устаноўчым дакументам партыі», - адзначаецца на афіцыйным сайце міністэрства юстыцыі.

У прыватнасці, паведамляе сайт Мінюста, у выніку выбарачнай праверкі сапраўднасці звестак, якія адносяцца да заснавальнікаў партыі БХД, устаноўлена, што «28 з указаных у спісах заснавальнікаў такімі не з'яўляюцца, ні ў якіх мерапрыемствах па стварэнні партыі ўдзелу не прымалі, подпісы ў спісах заснавальнікаў БХД не ставілі і наогул не ведаюць аб стварэнні такой партыі, што яны пісьмова пацвердзілі».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках