26 снежня 2024, Чацвер, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька дачытаў «Белую гвардыю» і вучыць КДБ беларускай мове

9

4 лютага родныя лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі атрымалі чарговы ліст ад вязня СІЗА КДБ.

Палітык паведамляе сям'і, што дачытаў ў «амерыканцы» “Белую гвардыю" Міхаіла Булгакава. Піша лісты на беларускай мове - у прынцыпе, А. Лябедзька і раней карыстаўся беларускай мовай, але ў дадзеным выпадку - гэта яшчэ і свайго роду падстрахоўка. Пра гэта «Беларускаму партызану» распавёў сын палітыка Арцём Лябедзька.

“Сёння прыйшоў яшчэ адзін ліст ад бацькі. Піша, што не хварэе, кожны дзень - гадзінны шпацыр, робіць зарадку. Дачытаў «Белую гвардыю» Булгакава, зараз адольвае дэтэктыў, піша, каб не турбаваліся, ўсім перадае прывітанне... Набыў ў краме вельмі смачнае сала, з ліста відаць, што праблем з перадачамі няма, усё, што перадаем, даходзіць, а вось з лістамі праблема , па-ранейшаму не даходзяць", - кажа Арцём.

«Маю добры настрой з нагоды вашых перадач. Спадзяюся, што гэта рэакцыя на маё пасланне, а гэта не можа не радаваць», - напісаў А. Лябедзька родным.

Анатоль Лябедзька асобна нагадаў Арцёму, што «калі бачыць мой почырк на бланку перадачы, то адразу падымаецца настрой».

Палітык і раней карыстаўся беларускай мовай у зносінах, але сын Арцём лічыць, што ў дадзеным выпадку гаворка ідзе таксама і аб своеасаблівай «падстрахоўцы»:

«Раней таксама так рабіў, але я думаю, гэта і пэўная падстрахоўка, я думаю, каб зразумець сэнс некаторых выразаў і словаў, супрацоўнікам КДБ даводзіцца карыстацца слоўнікам», - кажа Арцём.

Адвакат бачыў Анатоля Лябедзьку 29 снежня 2010 года. “Следчыя дзеянні насамрэч не вядуцца, бо адваката не выклікалі. Допыты могуць весціся без адваката толькі з ягонай пісьмовага згоды - бацька такой згоды не даваў”, - сказаў Арцём Лябедзька.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках