25 снежня 2024, Серада, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У справе аб акцыях пратэсту 19 снежня ўжо 43 абвінавачаных

28

Справа аб масавых пратэстах у Менску 19 снежня працягвае разрастацца як снежны ком.

У спісе абвінавачваных ужо 43 чалавекі, у тым ліку сем экс-кандыдатаў у прэзідэнты. Трое з былых прэтэндэнтаў - Андрэй Саннікаў, Аляксей Міхалевіч і Мікалай Статкевіч працягваюць знаходзіцца пад арыштам у СІЗА КДБ, паведамляе ПЦ «Вясна».

Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», сёння стала вядома, што абвінавачванне па 2 частцы артыкула 293 Крымінальнага кодэкса РБ (актыўны ўдзел у масавых беспарадках) прад'яўленае адразу чатыром удзельнікам Плошчы: Алесю Кіркевічу, Зміцеру Дразду, Сяргею Казакову і Уладзіміру Яроменку.

Гродзенскаму «маладафронтаўцу» Алесю Кіркевічу, які змешчаны ў СІЗА КДБ у якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, прад'яўленае абвінавачванне па 2 частцы артыкула 293 Крымінальнага кодэкса РБ (актыўны ўдзел у масавых беспарадках).

Дрозд Зміцер - актывіст перадвыбарчага штабу А. Саннікава, адбыў 10-суткавы арышт за ўдзел у акцыі пратэсту, 1 лютага ўзяты пад варту на 3 сутак у якасці падазраванага па ч.2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках) - утрымліваўся ў ІЧУ на вул. Акрэсціна. Цяпер будзе пераведзены ў СІЗА КДБ, альбо ў СІЗА на Валадарку.

Казакоў Сяргей - актывіст «Еўрапейскай Беларусі», 27 студзеня затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (пад вартай у СІЗА на вул. Валадарскага)

Яроменак Уладзімір - актывіст «Маладога фронту», адбыў 15-суткавы арышт за ўдзел у акцыі салідарнасці 20 снежня, яшчэ 7 сутак правёў у ІЧУ на вул. Акрэсціна пасля допыту ў КДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, 28 студзеня стала вядома, што ён затрыманы ў якасці падазраванага па гэтай справе (пад вартай у СІЗА КДБ).

Кіркевіч Алесь - актывіст «Маладога фронту» з Гародні, адбыў 10-суткавы арышт за ўдзел у акцыі салідарнасці 24 снежня, 28 студзеня затрымалі ў якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

Нагадаем, што тыдзень таму на прэс-канферэнцыі Генпракурор Беларусі Рыгор Васілевіч паведаміў, што крымінальныя справы абвінавачаных у масавых беспарадках у Менску будуць накіраваныя ў суд у першай палове лютага.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках