23 лiстапада 2024, Субота, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам жыллё не па кішэні

14

Нізкі попыт на жыллё, які суправаджаецца падзеннем коштаў, назіраецца ў рэгіёнах Беларусі.

У абласных цэнтрах краіны падзенне цэн на кватэры склала ў сярэднім ад 5 да 10% па выніках 2010 года.

Аб гэтым піша газета «Недвижимость Белоруссии», са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага кадастравага агенцтва РБ.

Так, на 19 студзеня 2011 года ва ўсіх абласных цэнтрах краіны ў 2010 годзе ў параўнанні з 2009 годам адбылося агульнае зніжэнне колькасці ўгод з кватэрамі на 7 да 15%.

Па выніках мінулага года кошты на жыллё ў Брэсце ўпалі на 10% да 730 даляраў за 1 кв. м. У Гомелі падзенне склала 17%, тут аднапакаёвую кватэру ў сярэднім можна набыць за 25 тыс. дал У Гродне за мінулы год кошты аселі на 5-10%, самая танная кватэра ў «хрушчоўцы» абыдзецца ў 22-23 тыс. дал . У Віцебску кошты скарэктаваныя на 5%. У гэтым горадзе аднапакаёвую кватэру старой планіроўкі можна набыць у сярэднім за 22-25 тыс. дал., а новай планіроўкі - за 30-34 тыс. дал.

Адзначым, што 70-75% усіх угод з жыллём у абласных гарадах Беларусі заключаецца з дапамогай рыэлтарскіх кампаній.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках