24 лiстапада 2024, Нядзеля, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры вязня Акрэсціна выйшлі на волю (Відэа)

19

Сёння з турмы на Акрэсціна вызвалілі пасля 10 дзён арышту Кацярыну Людвіг, Паліну Кур'яновіч і Максіма Вінярскага.

Актывістаў затрымалі 30 студзеня каля КДБ, дзе яны правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі, паведамляе "Наша Ніва".

Сябры і салідарныя людзі сустракалі іх сёння каля турэмнай брамы. Праўда, убачылі яны толькі Кацярыну і Паліну, таму што Максіма турэмшчыкі адмыслова адвезлі на машыне і высадзілі далей ад турмы, каб не даць магчымасці сябрам яго сустрэць. Атрымалася анекдатычная сцэна. Адзін з супрацоўнікаў ізалятара выйшаў да людзей і папярэдзіў іх, каб не чакалі дарэмна, прыстрашыўшы ў адваротным выпадку затрыманнямі. Ягоныя словы сустрэлі смехам:

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках